Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КЛІМУК (КЛИМУК) Андрэй Грыгор ’ евіч 

КЛІМУК (КЛИМУК) Андрэй Грыгор ’ евіч

[1878, мяст. Крынкі Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 14.12.1937, Ленінград, турма НКВД], псаломшчык Свята-Троіцкага сабора пры Колпінскіх могілках пад Ленінградам. Падчас арышту цясляр «Іжорбуда». Арыштаваны 6.11.1937 у Колпіна Ленінградскай вобл. па адрасе: вул. Чырвоная, д. 40, кв. 1. Асуджаны тройкай НКВД 10.12.1937 як «член антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".