Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ІОНА (ЛАЗАРАЎ) 

ІОНА (ЛАЗАРАЎ)

[Іван Іванавіч; 1869, с. Лучына Санкт-Пецярбургскай губ. — 21.10.1937, Маскоўская вобл., НКВД], свяшчэннамучанік. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. У 1892 скончыў Наўгародскую духоўную семінарыю. Накіраваны назіральнікам у Звенігародскае духоўнае вучылішча. 4.11.1892 пастрыжаны ў манашаскі сан з нарачэннем імені Іона. 3.12.1892 рукапаложаны ў сан іерадыякана. 23.12.1893 залічаны ў брацію Савіна-Старажоўскага манастыра і 6.1.1895 узведзены ў сан іераманаха. 30.12.1899 па хадатайніцтве епіскапа Полацкага Ціхана (Ніканорава) залічаны ў брацію Полацкага архіерэйскага дома і 5.1.1900 прызначаны яго казначэем і рызнічым. З 27.11.1900 настаяцель Невельскага Спаса-Праабражэнскага заштатнага манастыра. 2.9.1902 пераведзены на пасаду настаяцеля Наўгародскага Скавародскага трэццякласнага манастыра і праз год узведзены ў сан архімандрыта. 22.3.1911 Свяцейшым Сінодам прызначаны настаяцелем стаўрапігіяльнага Уваскрасенскага Новаіерусалімскага манастыра. У студз. 1918 накіраваны ў распараджэнне архіепіскапа Варонежскага і Задонскага Ціхана. 29.1.1926 рукапаложаны ў епіскапа Невельскага, вікарыя Віцебскай епархіі, але прыступіць да выканання абавязкаў па незалежных ад яго абставінах не змог. 14.5.1926 звольнены на пакой з благаславеннем нам. Месцаблюсціцеля мітрапаліта Сергія жыць у с. Бацюшкава Дзмітраўскага р-на Маскоўскай вобл. Праз зняволеных, якія мелі свабодны выхад з Дзмітраўскага канцлагера дапамагаў святарам, што адбывалі ў ім пакаранне. Арыштаваны ў 1937. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай агітацыі». На допытах вінаватым сабе не прызнаў. 17.10.1937 асуджаны тройкай НКВД да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".