Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ІЕРАНІМ (КАВАЛЬ) 

ІЕРАНІМ (КАВАЛЬ)

[Іван Міхайлавіч; 9.11.1879, с. Гарчычнае, цяпер Хмяльніцкая вобл., Украіна — 16.8.1964, Жыровічы], іераманах. З сям’і каваля. У  1898 паступіў у Рускі Афонскі Свята-Панцеляіманаў манастыр (Грэцыя). У 1906 пастрыжаны ў  манашаства. У 1914 накіраваны ў афонскую Свята-Панцеляіманаўскую капліцу ў Маскве пеўчым. У 1929 епіскапам Сергіеўскім, вікарыем Маскоўскай епархіі Пятром рукапаложаны ў іерадыякана і накіраваны ў адзін з маскоўскіх прыходаў. У 1932 асуджаны да 3 гадоў высылкі ў Арол. У 1944 рукапаложаны ў  іерэя. З канца 1950-х г. у Жыровіцкім Успенскім манастыры.

Кр.: Жыровіцкая Абіцель. 2000, № 5(18).


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".