Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ІГНАЦЬЕЎ (ИГНАТЬЕВ) Сямён Захаравіч 

ІГНАЦЬЕЎ (ИГНАТЬЕВ) Сямён Захаравіч

[1866, в. Валожанка, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 22.4.1938, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і службоўца. Да арышту стараста могілкавай царквы ў Магілёве. Арыштаваны 2.3.1938. Асуджаны 14.3.1938 паводле пастановы калегіі НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.9.1961 Магілёўскім абл. судом. Асабовая справа І. № 7486-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Магілёва. Мн., 1998.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".