Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДЗЕМЧАНКА (ДЕМЧЕНКО) Уладзімір Васілевіч 

ДЗЕМЧАНКА (ДЕМЧЕНКО) Уладзімір Васілевіч

[1880, в. Калодзезь (Калодзезькі) Клімавіцкага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, верагодна, брат Андрэя Васілевіча Дземчанкі* . Скончыў духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Батунь Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны ў верас. 1930. Асуджаны 25.11.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Дз. № 11706 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


* Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Да 1914 настаяцель Петра-Паўлаўскага храма в. Любавічы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".