Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ДЗЕЛЯКТОРСКІ (ДЕЛЕКТОРСКИЙ) Уладзімір Пятровіч
[1887, Пераслаўль-Залескі, цяпер Яраслаўская вобл., Расія — ?]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, брат Мікалая і Мікіты Дзелякторскіх. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у царкве в. Забалаць (Забалоцце) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любаньскі р-н Мінскай вобл. Меў трое дзяцей. Арыштаваны 13.4.1933. Асуджаны 19.7.1933 са святарамі Мінскай епархіі Васіліем Парфёнчыкам, Канстанцінам Радзівіновічам, Пятром Ражко, Канстанцінам Семянюком, Мікалаем Тарановічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Дз. і інш. № 26944-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
19.11.1937 на палігоне НКВД у Бутава Маскоўскай вобл. расстраляны Мікіта Пятровіч Дзелякторскі (н. ў 1876 у Пакрове), брат Мікалая і Уладзіміра Дзелякторскіх.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.