Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДАЎГЯЛА (ДОВГЯЛЛО) Павел Андрэевіч 

ДАЎГЯЛА (ДОВГЯЛЛО) Павел Андрэевіч

[1868, в. Маклок Пскоўскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія — ?], святар. З сялянскай сям’і. З 1909 служыў у Георгіеўскай царкве в. Новыя Замшаны Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 4.3.1937 у в. Воранск (?) Дрысенскага пав. Асуджаны 5.12.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

18.3.1933 у Полацку Віцебскай вобл. арыштаваны Даўгяла Леанід (н. ў 1895 у мяст. Усвяты Віцебскай вобл., падчас арышту кантралёр ашчаднай касы), сын Паўла Даўгялы. 19.4.1933 калегіяй АДПУ асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Адначасова рэпрэсавана сям’я Леаніда Даўгялы. Рэабілітаваны 20.4.1955.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".