Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДАСЬКОЎ (ДАСЬКОВ) Емяльян Майсеевіч 

ДАСЬКОЎ (ДАСЬКОВ) Емяльян Майсеевіч

[1877, мяст. Новы Быхаў Магілёўскай губ., цяпер Быхаў Магілёўскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. Арыштаваны 3.4.1932 у Оршы Віцебскай вобл. Праходзіў па адной справе са святаром Міхаілам Малачынскім, манахінямі Марыяй Валодчанка, Аннай Вішняковай, Меланіяй Вішняковай, Феадосіяй Гарбачэўскай, Меланіяй Груцавай, Марфай Гуцавай, Харыцінай Данільчанка, Праскоўяй Канышковай, Вольгай Корабавай, Марыяй Муштуковай, Васілісай Мяжуевай, Агаф’ей Рамановіч, манахам Васіліем Памінальным, актыўнымі прыхаджанамі. Асуджаны 9.8.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.2.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Д. і інш. № 6739-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".