Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДАМУХОЎСКІ (ДОМУХОВСКИЙ) Мікалай Андрэевіч 

ДАМУХОЎСКІ (ДОМУХОВСКИЙ) Мікалай Андрэевіч

протаіерэй. У 1948—56 у зняволенні. Пасля жыў у Вільнюсе ў сястры-інваліда Карасёвай В.А. З 19.5.1956 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Богіна Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. З 9.11.1957 святар Уладзімірскай епархіі.

12.8.1937 арыштаваны пеўчы хора Гур’еўскага храма Смаленскай вобл. Дамухоўскі Барыс Андрэевіч (н. ў 1895 у Смаленскай губ.), верагодна, брат Мікалая Дамухоўскага. Асуджаны ў 1937 тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да ВМП і расстраляны 14.9.1937.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 327; Смоленский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".