Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ДАВЫДОВІЧ (ДАВЫДОВИЧ) Васілій
[1891 (?), Віленская губ. — ?], сын Іаана Давыдовіча. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1913). Выкладаў у народным вучылішчы в. Мгле Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. 15.8.1914 прызначаны псаломшчыкам ва Успенскі храм в. Новасады Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. У пачатку 1920-х г. — сакратар прыходскага савета царквы пры Іаанаўскім манастыры ў Петраградзе. Арыштаваны 28.3.1922. Абвінавачваўся ў «агітацыі супраць канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей». Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.