Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГУСАЧОНАК (ГУСАЧЕНОК) Пахомій Лукіч
[1883, в. Чарнаручча Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель Георгіеўскай царквы в. Вяцера Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 28.3.1931. Асуджаны 29.5.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.