Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГУСАКОЎ (ГУСАКОВ) Іосіф Цімафеевіч
[1854 (?), Віцебск — 3.1.1938, Віцебск, турма НКВД], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Арыштаваны 28.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 2-я Прадзільная, д. 19-а. Асуджаны 15.11.1937 з архіерэем Гаўрыілам (Свідзерскім), святаром Уладзімірам Міцкевічам, старастам Іванам Старычэнкам і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Г. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
29.9.1937 у Віцебску па адрасе: Полацкая шаша, д. 77 арыштаваны Гусакоў Ермалай Іосіфавіч (н. ў 1906 у Віцебску, падчас арышту працаваў цесляром, гадаваў двое дзяцей), верагодна, сваяк Іосіфа Гусакова. 15.11.1937 тройкай НКВД асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Загінуў у турме НКВД 23.6.1941. Рэабілітаваны 15.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.