Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГУРЫНОВІЧ (ГУРИНОВИЧ) Юльян Іванавіч
[1882, в. Сярэдзіна (Серадзіна), цяпер тэрыторыя Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. (вёска не існуе) — 13.10.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Да арышту служыў псаломшчыкам у Ільінскай царкве в. Шацк Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. (паводле інш. звестак дыякан царквы в. Сярэдзіна). Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 6.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.4.1956 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Г. № 5886-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.