Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ГАРАЧКА (ГОРЯЧКО) Іаан 

ГАРАЧКА (ГОРЯЧКО) Іаан

[1890, мяст. Бяларучы Мінскага пав., цяпер вёска Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 1930 (?), НКВД]. Беларус. Сын Ніканора Гарачкі* . У  1920-я г. настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Лошніца (тагачасны паштовы адрас: ст. Прыяміна) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 13.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 са святарамі Аляксіем Дунаевым, Аляксандрам Залескім, Мікалаем Кучынскім, Паўлам Свірскім і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Г. і інш. № 23948-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

20.2.1932 у в. Коскі Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл., арыштаваны селянін-аднаасобнік Гарачка Антон Ніканоравіч (н. ў 1893 ў мяст. Бяларучы), брат Іаана Гарачкі. 21.4.1932 асуджаны АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.11.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа Г. і інш. сялян в. Коскі № 29555-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


* Вучыўся ў Пінскім духоўным вучылішчы. На службе з 1866. Меў сціхар. Да 1900-х г. — псаломшчык Успенскай царквы мяст. Бяларучы.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".