Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГАНЧАРЭВІЧ (ГОНЧАРЕВИЧ) Антон Мікалаевіч
[1892, мяст. Грозава Слуцкага пав. Мінскай. губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста Мікалаеўскай царквы ў родным мястэчку. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 12.3.1933 у мяст. Грозава па адрасе: вул. Слуцкая, д. 14. Асуджаны 9.4.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Г. № 29885-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.