Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГАНЗІН (ГАНЗИН) Васілій Сяргеевіч
[1895, Дзямідаў, цяпер райцэнтр Смаленскай вобл. — ?]. Беларус. Са шляхецкай сям’і. Скончыў Магілёўскую (?) духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель царквы в. Машанакі Магілёўскага р-на. Арыштаваны 16.5.1932. Асуджаны 3.9.1932 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі калегіяй АДПУ як «удзельнік контррэвалюцыйнай групоўкі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.10.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. і ўказам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР 16.1.1989. Групавая справа Г. і інш. № 10669 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.