Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВЕРЖБАЛОВІЧ (ВЕРЖБАЛОВИЧ) Васілій Іосіфавіч
[1862 — 1950], протаіерэй, верагодна, сваяк Іосіфа Вержбаловіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1885). Прызначаны псаломшчыкам у царкву св. Марыі Магдаліны мяст. Стоўбцы Мінскага пав., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1889). Больш за 40 гадоў служыў у Мікалаеўскім храме ў Лагойску Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Арыштаваны ў 1934. Асуджаны да высылкі за межы БССР. Пасля вызвалення вярнуўся ў Лагойск. З верас. 1942 святар Уваскрасенскага сабора ў Барысаве. Прытуліў у сваёй хаце і выратаваў ад смерці яўрэйку Веру Самцэвіч. У другой палове 1940-х г. вярнуўся ў Лагойскі храм.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; www.borisovsity.net.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.