Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВАСІЯН (ЦЯРНОВЕЦ)
[Васілій Сцяпанавіч; 1886, в. Расное Харкаўскай губ., цяпер Украіна — ?], іераманах. Украінец. З сялянскай сям’і. З 1923 служыў пры царкве Свята-Троіцкага манастыра ў Слуцку Мінскай губ. У 1926 далучыўся да абнаўленцаў. Арыштаваны 11.9.1929. Асуджаны 20.11.1929 са святарамі Мінскай епархіі Яўгенам Каржанеўскім, Сяргеем Рункевічам, дыяканам Пракофіем Зданко і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Зноў арыштаваны ў 1935. Вызвалены ў 1940. З 1943 — настаяцель Успенскага храма в. Халопенічы Крупскага р-на Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.3.1992 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Ц. № 33583-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.