Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВАЛУСЬКА (ВОЛУСЬКО) Нікіфар Пятровіч
[1883 ці 1884, в. Гавяды Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар, брат Фёдара Валуські. Беларус. Арыштаваны 29.12.1932 у в. Масцішча Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. Абвінавачваўся ў правядзенні «антысавецкай прапаганды». Асуджаны не быў. 17.5.1933 пастановай Магілёўскага аддзела НКВД БССР вызвалены і рэабілітаваны. Служыў у Свята-Троіцкай царкве ў мяст. Галоўчын Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н. Зноў арыштаваны 6.8.1937. Прыгавораны 7.9.1937 са святаром Васіліем Сас-Аляшкевічам і інш. тройкай НКВД за тое ж «злачынства» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па другой справе рэабілітаваны ўказам прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 16.1.1989. Справы В. № 5169 (першая) і № 9987 (другая) захоўваюцца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.