Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВАЛОДЧАНКА (ВОЛОДЧЕНКО) Марыя Якаўлеўна
[1884, в. Чорнае Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. Арыштавана 4.4.1932 у Оршы Віцебскай вобл. Асуджана 9.8.1932 з інш. манахінямі, манахамі, царкоўнаслужыцелямі, актыўнымі прыхаджанамі (усяго каля 30 чалавек) асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 9.2.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа В. і інш. № 6739-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.