Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВАЗНЯСЕНСКАЯ-ЛЕБЕДЗЕВА (ВОЗНЕСЕНСКАЯ-ЛЕБЕДЕВА) Валерыя Дзмітрыеўна
[1899, Віцебск — ?], педагог. З сям’і вайскоўца і артысткі. Працавала настаўніцай. Пасля сканчэння завочных «курсаў савецкага будаўніцтва» — рэдакцыйна-выдавецкі работнік. Актыўная прыхаджанка аднаго з маскоўскіх храмаў. Арыштавана 14.4.1932. Праходзіла па групавой справе «М.Звяздзінскага* і інш.». Асуджана калегіяй АДПУ як «член царкоўна-манархісцкай контррэвалюцыйнай арганізацыі «ІПЦ» да 3 гадоў высылкі ў Зах. Сібір. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Книга расстрелянных. Мартиролог погибших от руки НКВД в годы большого террора (Тюменская область). Тюмень, 1999. Т. 1; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.