Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АЛЯКСАНДРАЎ (АЛЕКСАНДРОВ) Павел Іванавіч 

АЛЯКСАНДРАЎ (АЛЕКСАНДРОВ) Павел Іванавіч

[1875, Табольск, Расія — 1940, Петрапаўлаўск, цяпер Казахстан], протаіерэй. Скончыў Табольскую духоўную семінарыю (1906). Рукапаложаны ў іерэя. Служыў у царкве в. Рынкі, цяпер Петухоўскі р-н Курганскай вобл. Расіі. У 1918 згодна з прашэннем пераведзены ў Міхайлаўскі храм у в. Бахань Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. У 1920 у сане протаіерэя прызначаны настаяцелем Петра-Паўлаўскага сабора ў Петрапаўлаўску. Арыштаваны 7.11.1937. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны Паўночна-Казахстанскім абл. судом 13.12.1958.

Жонка святара Зоя Іосіфаўна ў 1948 выслана ў Іркуцкую вобл. Вярнулася, з 1968 жыла з хворым сынам у в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. Памерла ў другой палове 1970-х г.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".