Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АЛЯКСАНДР САУЛЬСКІ 

АЛЯКСАНДР САУЛЬСКІ

[Аляксандр Ерафеевіч; 1876, в. Ачоса-Рудня Вылеўскай воласці Гомельскага пав. Магілёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Свяцк Новазыбкаўскага пав. Чарнігаўскай губ.), цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 1.6.1938, Благавешчанск, Амурская вобл., Расія], свяшчэннамучанік. Верагодна, брат Фёдара Ерафеевіча Саульскага* . Скончыў духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя. Служыў другім святаром Свята-Троіцкага храма в. Мхінічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. 11.2.1906 прызначаны настаяцелем храма. Арыштаваны ў 1934. Асуджаны да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сярэднябельскі лагпункт Далёкаўсходняга краю. У лют. 1938 з епіскапам Белгародскім Антоніем (Панкевічам) асуджаны да ВМП. Расстраляны. Праслаўлены Архіерэйскім Саборам РПЦ у 2000 у ліку новамучанікаў.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Православная энциклопедия. Т. 1, М., 2000. С. 481.


* Скончыў духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя. У?1900—10-я г. настаяцель Мікалаеўскага храма в. Бялевічы (Вялікія або Малыя Бялевічы) Быхаўскага пав. Магілёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Сялец), цяпер Магілёўскі р-н.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".