Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АЛЯКСАНДР (РАЕЎСКІ) 

АЛЯКСАНДР (РАЕЎСКІ)

[Аляксандр Сямёнавіч; 13.2.1868, в. Іванаўка Екацярынаслаўскай губ., цяпер Днепрапятроўская вобл., Украіна — 31.10.1937 (паводле інш. звестак снеж. 1937), Магілёў, турма НКВД], епіскап. Украінец. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю (1888), 3 курсы Кіеўскай духоўнай акадэміі. Рукапаложаны ў іерэя. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. 26.1.1923 хіратанісаны ў епіскапа Севастопальскага, вікарыя Таўрычаскага. Пасля пакаяння зноў прыняты ў лона кананічнай РПЦ і прызначаны епіскапам Керчанскім. Арыштаваны ў  1924. Высланы ў Маскву. З 1925 жыў у Адэсе, з 1926 у Сімферопалі. З 1928 епіскап Курскай, потым Кустанайскай епархій. З 1930 епіскап Смаленскай, з 1931 Свярдлоўскай, з 1932 Данской, з 1933 Бакінскай, з 1934 зноў Кустанайскай, з 1935 Акцюбінскай, з  1936 Омскай епархій. З 16.10.1936 епіскап Магілёўскі. Арыштаваны 3.9.1937. Праходзіў па адной справе з псаломшчыкам Кліменціем Юдзенічам. На допытах трымаўся з  выключнай мужнасцю і нікога не абгаварыў. 31.10.1937 тройкай НКВД асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.1.1989. Асабовая справа А. № 13226 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Смоленский мартиролог; Степанов (Русак) В. Свидетельство обвинения. 1993. Т. 3. С. 227; НАРБ, ІКБР; www.old.kurskcity.ru; Кривонос Ф., свящ. Мученический и исповеднический подвиг Могилевских святителей ХХ века: Феодосия (Ващинского), свмч. Павлина (Крошечкина) и Александра (Раевского). Мн., 2002.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".