Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АКУЛІЧ (АКУЛИЧ, ОКУЛИЧ) Аляксандр Дзмітрыевіч 

АКУЛІЧ (АКУЛИЧ, ОКУЛИЧ) Аляксандр Дзмітрыевіч

[1886, в. Заспа Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. — люты 1930 (?), Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Ачыжа Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 7.12.1929. Праходзіў па адной справе з царкоўнымі актывістамі Іванам Ігнатовічам (н. ў 1860), Пятром Лазарэвічам (1892), Мікалаем Паскрэбкам (1905), Трафімам Паскрэбкам (1869). Асуджаны 14.2.1930 асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа А. і інш. № 29749-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".