Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АКАЛОВІЧ (ОКОЛОВИЧ) Іаан Фаміч 

АКАЛОВІЧ (ОКОЛОВИЧ) Іаан Фаміч

[1866, в. Ужляціна Віцебскага пав., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], дыякан, брат Мікалая Акаловіча. Беларус. З духоўнага саслоўя. Служыў у адной з цэркваў Полацка-Віцебскай епархіі. Меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 18.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 14. Асуджаны 28.9.1937 з 40 інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў адну ноч з шэрагам святароў і вернікаў. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа А. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".