Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АВЯР’ЯНАЎ (АВЕРЬЯНОВ) Антон Сямёнавіч 

АВЯР’ЯНАЎ (АВЕРЬЯНОВ) Антон Сямёнавіч

[1877, в. Харкаўка Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — 26 ці 28.3.1933 (?), турма АДПУ], селянін-аднаасобнік, царкоўны стараста. Беларус. З сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 29.12.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 17.3.1933 за «антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 28.4.1989. Асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

18.7.1937 у в. Харкаўка арыштаваны Авяр’янаў Васіль (н. ў 1917), сын Антона Авяр’янава. 14.8.1937 асуджаны тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» і «пагрозу расправіцца з камуністамі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам Магілёўскай вобл. 31.8.1989. Асабовая справа А. № 11830 з фотаздымкам захоўваецца ў архіе УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".