Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АБРАДЗІН (ОБРЯДИН) Ціхан 

АБРАДЗІН (ОБРЯДИН) Ціхан

[да 1885, Веліжскі пав. Віцебскай губ., цяпер Веліжскі р-н Смаленскай вобл., Расія — 1918, ваколіцы Веліжа], дыякан Ільінскай царквы ў Веліжы Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія. Расстраляны як і святар Васілій Лузгін пасля падаўлення выступлення сялян супраць бальшавіцкай улады пад Веліжам 15.11.1918. Калі дыякана вялі на расстрэл, ён спяваў сам сабе пахавальныя песнапенні. Дзесяцігадовага сына А. чырвонаармейцы прымусілі капаць для бацькі магілу. Пад сынаў плач дыякана і расстралялі.

Кр.: Новые мученики Российские. В 2-х ч. Сост. протопресвитер Польский М. Ч. 2. С. 238—239. Рэпрынтнае выданне. М., 1994. Арыгінальнае выданне выйшла ў Нью-Йорку ў 1957; www.kuz.pstbi.ccas.ru.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".