Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ФАЛЬКОЎСКІ Дзмітрый Нічыпаравіч 

ФАЛЬКОЎСКІ Дзмітрый Нічыпаравіч

[сапр.: Ляўчук; 22.10(3.11). 1898, в. Вялікія Лепясы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — 17.12.1934], украінскі паэт, удзельнік рэвалюцыйнага руху. Скончыў Кобрынскае гарадское вучылішча, вучыўся ў Брэсцкай гімназіі (1912—15). У вер. 1918 уступіў у Кобрынскую падпольную ячэйку РКП(б), у ліст. 1918 быў адным з ініцыятараў стварэння ў Кобрынскім пав. партызанскага атрада, які вёў баявыя дзеянні да разгрому польскімі войскамі вясной 1919. У 1920—23 служыў у органах ЧК—ДПУ. Пасля звальнення па хваробе жыў у Кіеве. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Ланка». Друкаваўся з 1924. Аўтар паэм «Чэкіст» (1924) і «Чабан» (1925), паэтычных зборнікаў «Далягляды» (1927), «На пажарышчы» (1928), «Палессе» (1931). Адлюстраваў героіку і трагізм грамадзянскай вайны. Апяваў прыгажосць роднага палескага краю, называў сябе «песняром Палесся». Некаторыя вершы Ф. («Очерет мені був за колиску») сталі народнымі песнямі. Перакладаў творы бел. (Я.Пушча), рускіх, нямецкіх паэтаў. Прыйшоў да асэнсавання агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, парваў з прыхільнікамі вузкакласавага разумення «пралетарскай культуры». Абвінавачваўся літаратурнай крытыкай ва ўпадніцкіх настроях. Арыштаваны і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Матэрыялы пра Ф. экспануюцца ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі, у в. Вялікія Лепясы ўстаноўлены памятны знак.

Літ.: ЭГБ, т. 6—2.


Падтрымка праекта: Играть в Cherry Blast Scratch – Bet Boom | Bet Boom Букмекер в РБ
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".