Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЯДЖАРСКІ А. В.
[н. 1941], юрысконсульт Дырэкцыі будаўніцтва аўтамабільных дарог. Меў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту, верагодна, жыў у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. На працягу 1976—78 напісаў кнігу «Данкізм», дзе аспрэчваў марксісцка-ленінскае вучэнне, заклікаў ствараць падпольныя арганізацыі «данкістаў» для барацьбы супраць савецкай улады. Кнігу на 107 старонках размножыў у пяці экзэмплярах, распавядаў пра яе знаёмым і даваў ім чытаць. Асуджаны паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 9.6.1983. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 36, спр. 9010.
Літ.: 580, с. 803.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.