Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ФРЫД Рыгор Міхайлавіч
[жн. 1902, Варшава, Польшча — 9.7.1938, Мінск, НКВД], службовец. З сям’і службоўца. Удзельнік грамадзянскай вайны (на баку бальшавікоў). Падчас арышту ўпаўнаважаны па размеркаванні літаратуры ў БелАН. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 9.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 40, кв. 34. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.5.1938 як «агент англійскай разведкі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам БВА 27.3.1989. Асабовая справа Ф. № 21675-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.