Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НАПАДОЎСКІ Іосіф Пятровіч
[6.3.1902, мяст. Ліцін Вінніцкай губ., цяпер Украіна — ?], педагог. З сям’і рабочага. З 1917 працаваў памочнікам слесара. У 1919—21 служыў pадавым у батальёне пpы Вінніцкай губернскай ЧК. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве. Уступіў у ВКП(б) у 1926. Працаваў літсупрацоўнікам газеты «Orka». Падчас арышту дырэктар медыцынскага рабочага ф-та БДУ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 2.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пpалетаpская, д. 2, кв. 12. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 3.1.1938 як «член ПАВ» да ВМП. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 26.8.1957. Асабовая справа Н. № 10736-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
Кр.: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн.3. Мн., 2004. С. 473—474.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.