Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЯСІНСКІ Валянцін Міхайлавіч
[4.3.1890, в. Лучыцы Мазырскага пав., цяпер Петpыкаўскі p-н Гомельскай вобл. — 4.3.1938, Мінск, НКВД], службовец, брат Аляксандра і Міхаіла Ясінскіх. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы бухгалтар Галоўлесхімзабеспячэння. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 31.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Сухая, д. 28, кв. 1. Асуджаны 15.2.1938 за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Я. № 24480-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.