Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАЛІНОЎСКІ Маўрыкій Вікенцевіч
[27.6.1907, Мінск — 3.11.1937, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага медыцынскага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 23.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 15, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 26.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай яўрэйскай дыверсійнай паўстанцкай і шпіёнскай арганізацыі ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.9.1957. Асабовая справа М. № 10942-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.