Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПОЛЯК (ПАЛЯК) Аляксандр Паўлавіч
[27.2.1889, хут. Валянцей (Велянцеі) Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], навуковец, педагог, брат Іпаліта Поляка. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. старшы навуковы супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 4.3.1938 у Мінску. Асуджаны асобай нарадай НКВД 10.10.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Усольскі канцлагер НКВД Пермскай вобл. Вызвалены ў 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 9.10.1959. Справа П. № 14822-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.