Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЯТРОВІЧ Глафіра Дзмітрыеўна
[26.4.1892, Нараўчат Пензенскай губ., цяпер райцэнтр Пензенскай вобл., Расія — ?], служачая, жонка Янкі Нёманскага. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы эканаміст наркамата лясной гаспадаркі БССР. Гадавала траіх дзяцей. Арыштавана 4.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. 11 Ліпеня, д. 18/7, кв. 2. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як «жонка расстралянага ворага народа» і «саўдзельніца ягоных контррэвалюцыйных злачынстваў» да 8 гадоў ППК. 24.1.1938 прыбыла з Оршы ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 25.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 6.3.1956. Асабовая справа П. № 6643-с знаходзіцца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Хранить вечно.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.