Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ФУРС Васіль Сцяпанавіч
[25.4.1925, Полацк, цяпер Віцебская вобл. — ?], вайсковец. З сям’і бел. рабочага. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Падчас арышту нам. камандзіра аддзялення 63 гвардзейскага палка 19 дывізіі. Арыштаваны 17.5.1947. Асуджаны 16.7.1947 як былы «член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер МДБ Архангельскай вобл. і Комі АССР. Вызвалены 1.4.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 31.12.1957. Асабовая справа Ф. № 2985 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.