Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НЯМІРСКІ Сігізмунд Янавіч
[20.4.1887, мяст. Завеpцы Пётpкаўскай губ., цяпер Польшча — 24.11.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З рабочай сям’і. Член ВКП(б) з 1917. У 1918—21 служыў у Чырвонай арміі (ваенкам). Падчас арышту дыpэктаp Мінскага хлебазавода № 6. Быў жанаты, меў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 18.8.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 24.11.1937 як «удзельнік шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 8.12.1966 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Н. № 19607-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, улетку 1938 у Мінску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 22, кв. 4 арыштавана рабочая фабрыкі імя Куйбышава, маці траіх дзяцей, Нямірская Фядора Міхайлаўна (н. 14.11.1897), жонка Сігізмунда Нямірскага. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.3.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Н. № 24825-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.