Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МЯТЛА Аляксандр Аляксандравіч 

МЯТЛА Аляксандр Аляксандравіч

[20.3.1905, в. Касаваpына (?) Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі (?) р-н Віцебскай вобл. — 17.5.1934, Мінск, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1925 уступіў у КПЗБ. Супрацоўнічаў з бальшавіцкімі разведвальнымі органамі. Падчас арышту выкладчык Мінскага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.9.1933 у Мінску па адрасе: Дpукаpскі зав., д. 13. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа М. № 10182-с (спынена пастановай КДБ БССР 16.8.1956) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".