Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЯЎЧУК Іван Сямёнавіч
[20.1.1901, в. Тыневічы Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 10.6.1936 у Мінску па адрасе: вул. Садовая, д. 19, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.9.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 19.7.1989. Асабовая справа Л. № 31379-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.