Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЯШЭВІЧ Валяр ’ ян Гаўрылавіч
[2.2.1903, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 1980-я г., Мінск], рэдактар, літаратурны работнік. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік аддзела літаратуразнаўства Беларускага дзяржаўнага выдавецтва ў Мінску. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 8/28, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 13.12.1933 як «актыўны член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК (замененых на 3 гады ссылкі). Тэрмін адбываў у Валагодскай вобл. Вызвалены ў 1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.4.1957. Асабовая справа Л. № 10240-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.