Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАЛЬЧЫНСКАЯ Ірына Пятроўна
[1927, в. Лукаўцы Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — ?], медык. З бел. сялянскай сям’і. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. У другой палове 1940-х г. атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту фельчар Клецкай раённай паліклінікі. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 11.7.1951 у Клецку па адрасе: Слонімскі зав., д. 2. Асуджана пазасудовым органам 13.9.1951 як «член антысавецкай арганізацыі СБМ» да 10 гадоў ППК, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці (тэрмін пакарання зменшаны да 5 гадоў). Этапавана ў лагер Шылуце МДБ Літоўскай ССР (п/с 04-12-3). Вызвалена 16.5.1955. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда БССР 1.11.1967. Асабовая справа П. № 19847-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.