Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НАЗАРЭЎСКІ Дзмітрый Уладзіміравіч
[1927, Баранавічы Навагрудскага ваяв., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], мастак. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Арыштаваны 21.8.1947 у Баранавічах па адрасе: вул. Загарадная, д. 100. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 27.9.1947 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 20.3.1990. Асабовая справа Н. № 10317-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.