Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛАМАКА Таіса Іосіфаўна
[1926, Койданава, цяпер Дзяржынск Мінскай вобл. — ?], служачая. З бел. сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала памочніцай майстра Дзяржынскага хлебнага камбіната. Арыштавана 17.2.1949 у Дзяржынску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 10. Асуджана пазасудовым органам 21.4.1949 за «здраду радзіме» і як «член антысавецкай арганізацыі «Саюз барацьбы супраць бальшавізму» да 25 гадоў ППК, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. 4.5.1949 трыбуналам БВА мера пакарання зніжана да 10 гадоў. 26.4.1955 вызвалена пастановай камісіі па перагляду спраў з улікам адбытага тэрміну. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 27.7.1962. Асабовая справа Л. №17769-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.