Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САЛАВЕЙ Уладзімір Антонавіч
[1923, в. Прошчыцы Слуцкага пав. — ?], педагог, верагодна, брат Івана Антонавіча і Фёдара Антонавіча Салаўя. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у Варанянскай СШ Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 29.12.1944 у в. Варняны. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 8.4.1946 як «член антысавецкай арганізацыі СБМ» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Горкаўскай вобл. Вызвалены 28.8.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 31.3.1962. Асабовая справа С. № 17575-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.