Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ФАЙНБЕРГ Георгій Ізраілевіч
[1920, Лодзь, Польшча — ?], хімік. З яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў на Будслаўскім спіртзаводзе. Арыштаваны 7.4.1940 у мяст. Будслаў (цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Асуджаны 21.8.1940 за «шпіёнскую і антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 1.9.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.6.1989. Асабовая справа Ф. № 26439-с з фотаздымкам захоўваецца у архіве KДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.