Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЯНУШКЕВІЧ Іпаліт Вікенцевіч 

ЯНУШКЕВІЧ Іпаліт Вікенцевіч

[1919, Мінск —?], спартыўны трэнер. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў трэнерам у спартыўным таварыстве «Спартак». У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 27.6.1947. Асуджаны 31.10.1947 як «агент нямецкага контрразведвальнага органа СД» да 25 гадоў канцлагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны, верагодна, ва Ухта-Іжэмскі канцлагер Комі АССР. Вызвалены 22.6.1956. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.4.1960. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Я. № 16338-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".