Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ФЕАКЦІСТАЎ Уладзімір Іосіфавіч
[1917, в. Пустыні, цяпер Іванаўская вобл., Расія — ?], мастак. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў на Аpшанскім ільнокамбінаце. Арыштаваны 22.6.1945 у Оpшы па адрасе: 6-ы кваpтал, д. 2, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.9.1945 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 24.12.1993. Асабовая справа Ф. № 23357-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.