Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЯКУБОВІЧ Мойжаш Пінкусавіч
[1914, Лодзь, Польшча — ?], фатограф. З сям’і службоўца. Арыштаваны 3.7.1940 у Беластоку. Асуджаны 18.9.1940 як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 1.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.5.1993 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Я. № П-18121 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.