Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЕБЕДЗЕВА-ЖДАНОВІЧ Яўгенія Фадзееўна
[1912, Мінск — ?], спявачка. З сям’і рабочага. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Да арышту артыстка хору Беларускага дзяржаўнага радыёкамітэта. Была замужам, гадавала траіх дзяцей. Арыштавана 19.3.1949 у Мінску па адрасе: вул. Р. Люксембург, д. 21, кв. 1. Асуджана 3.6.1949 за «супрацоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй у перыяд акупацыі» да 25 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобл. (Тайшэт-Браціс). Вызвалена ў 1956. Рэабілітавана камісіяй прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 13.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 9863-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.